Перайсці да зместу

Юлія Аляксандраўна Высоцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юлія Аляксандраўна Высоцкая
руск.: Юлия Александровна Высоцкая
Дата нараджэння 16 жніўня 1973(1973-08-16) (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Андрэй Сяргеевіч Канчалоўскі і Анатоль Кот
Адукацыя
Прафесія актрыса, тэлевядучая, вядучая, пісьменніца, кухар, рэстаратар, television celebrity chef
Гады актыўнасці з 1992
Прэміі
прэмія Урада Расійскай Федэрацыі ў вобласці культуры
Узнагароды
IMDb ID 0904574
Сайт edimdoma.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юлія Аляксандраўна Высоцкая (16 жніўня 1973, Новачаркаск, Растоўская вобласць, РСФСР) — беларуская і расійская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая і кулінар; заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі (2018).

Нарадзілася 16 жніўня 1973 года ў Новачаркаску Растоўскай вобласці РСФСР.

У 1990 годзе скончыла сярэднюю школу № 9 горада Баку. Потым скончыла акцёрскі факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1995) і Лонданскую акадэмію музычнага і драматычнага мастацтва (1998).

Працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, дзе сыграла галоўныя ролі ў спектаклях «Безыменная зорка», «Лысая спявачка» і іншых.

Цяпер спектаклі з яе ўдзелам ідуць на сцэне Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Массавета.

З 2003 года па цяперашні час вядзе на тэлеканале «НТБ» суботнюю кулінарную перадачу «Ямо Дома!», а з 2010 года таксама ранішнюю праграму «Сняданак з Юліяй Высоцкай».

  • Першы муж — Анатоль Кот (нар. 1973). Шлюб быў фіктыўным. Юлія вучылася з Катом на адным курсе, і калі яе запрасілі працаваць у тэатр Янкі Купалы, ёй спатрэбілася беларускае грамадзянства, якога ў яе не было. Каб яна атрымала грамадзянства, яны з Анатолем распісаліся. Гэта быў жэст дапамогі з ягонага боку. Яны і сёння падтрымліваюць сяброўскія адносіны.
  • Другі муж (з 1998 года) — Андрэй Канчалоўскі (нар. 1937), кінарэжысёр, народны артыст РСФСР (1980). У сям’і двое дзяцей — дачка Марыя (нар. 1999) і сын Пётр (нар. 2003).
  • заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі (2018).